Жыхары Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, якія атрымаюць расійскае грамадзянства ў спрошчаным парадку пасля ўказа прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, змогуць атрымліваць расійскія страхавыя пенсіі па старасці, але толькі калі пераедуць на пастаяннае жыхарства ў Расію, паведамляе РБК.
Пенсіі прызначае і выплачвае дзяржава пастаяннага пражывання асобы незалежна ад яе грамадзянства — расійскага ці ўкраінскага. Таму атрымаць расійскі пашпарт, застацца жыць у «ДНР» ці «ЛНР» і пры гэтым прэтэндаваць на расійскія пенсіі не атрымаецца.





