Пераможца прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне Уладзімір Зяленскі вылецеў у Турцыю. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Зяленскі вязе дзяцей на 15-ы фестываль «Весела», што праводзіцца пад эгідай «Квартала-95»

«Дамаўляліся быць адкрытымі. Дык вось. Вылятаем у Турцыю. Адводжу дзяцей на штогадовы фестываль «Весела». Сам на два дні туды. За 4 месяцы — першыя выходныя. Усім жадаю цяпла, здароўя і нармальнага адпачынку!», — напісаў Зяленскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна