25 красавіка каля 16 гадзін пачаўся пажар у садова-агародным таварыстве «Чайка», паведамляе Ранак.

Каля аўтамабільнай газанапаўняльнай станцыі на вул. Савецкай гарэла трава, потым заняліся гаспадарчыя пабудовы, адкрытым полымем гарэлі адразу некалькі дачных дамоў.

Прычына пажару пакуль невядомая, не выключана, што гэта зноў несанкцыянаванае выпальванне травы і смецця. Людзі не пацярпелі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна