Здарэнне адбылося ў пасёлку Прывольны Мінскага раёна.
Па словах пацярпелай, ёй патэлефанавала мясцовая жыхарка, якая паведаміла, што бацькі аднаго з яе выхаванцаў моцна п'яныя, а дзіця ніхто не глядзіць, паведамляе абласная міліцыя.
Педагог адправілася па адрасе, дзе пражывае сям'я. Убачыўшы п'яных бацькоў, загадчыца хацела забраць дзіця, аднак п'яны бацька пачаў выказваць пагрозы, затым прынёс каністру і абліў з яе жанчыну. Працягваючы пагражаць, мужчына папярэдзіў, што калі педагог не сыдзе, то ён яе спаліць. І дастаў з кішэні запалкі. Жанчына, спалохаўшыся, выбегла на вуліцу і выклікала міліцыю.
Да прыезду міліцыі зламыснік з сям'ёй збег. Яго месца знаходжання хутка вызначылі, і мужчыну затрымалі.
Заведзена крымінальная справа за пагрозу забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці, фігурант можа быць пазбаўлены волі на тэрмін да двух гадоў.





