pixabay.com

pixabay.com

Пскоўскія мытнікі за красавік затрымалі шэсць машын з Беларусі з больш за 100 тон садавіны.

Кіроўцы везлі тавар у Расію без дакументаў. Так, у дзвюх машынах мытнікі знайшлі 34 тоны клубніцаў з Грэцыі і Польшчы. Паперы ў іх былі — але толькі на перасоўванне грузу з Мінска ў Віцебск. Калі іх спыталі, што яны робяць у Пскоўскай вобласці, яны сказалі, што іх аўтамабільны навігатар зламаўся.

У іншай машыне замест прамысловых тавараў па дакументах, апынуліся яблыкі, якія да ўвозу забароненыя.

Яшчэ тры машыны спрабавалі перасекчы мяжу ноччу — у іх у кузаве памежнікі знайшлі звыш 58 тон яблыкаў з Польшчы.

Усю садавіну мытнікі забралі і знішчылі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?