У твітары з'явіўся смешны ролік, на якім малпа праглядае на смартфоне відэазапісы і фатаграфіі ў інстаграме. Апублікаваныя кадры набралі больш за 6,5 мільёна праглядаў.

Як можна ўбачыць на відэа, жывёла даволі ўпэўнена ўпраўляецца з дадаткам на смартфоне: націскае на фатаграфіі, прагортвае каментары, ставіць лайкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна