Краявіды Мінска. Фота Сяргея Гудзіліна
Па стане на 1 красавіка 2019 года ў сталіцы Беларусі жывуць 1 991 600 чалавек. У пачатку года было на 1145 чалавек больш.
Гэта асаблівасць статыстыкі — першыя тры кварталы года насельніцтва сталіцы скарачаецца, а пад канец года імкліва павялічваецца за кошт міграцыі.
Натуральныя страты насельніцтва ў першым квартале 2019 года (перавышэнне колькасці памерлых над колькасцю народжаных) склала 689 чалавек. Міграцыйныя страты склалі 456 чалавек.
Чытайце: Ад пачатку года насельніцтва Беларусі скарацілася на 9900 чалавек





