Сёння прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас наведаў два прадпрыемствы аграпрамысловага комплекса ў Докшыцкім раёне - ААТ «Бягомльскі» і ААТ «Таргуны», паведамляе БелТА.
«Асноўны паказчык паспяховасці — гэта рост заработнай платы, як таго патрабуе прэзідэнт. У сакавіку гэтага года ў параўнанні з сакавіком мінулага зарплата на гэтым прадпрыемстве вырасла больш чым на 40%», - адзначыў Сяргей Румас.
Зараз памер заробку складае 640 рублёў. Аднак, паводле інфармацыі інвестара, да канца 2020 — пачатку 2021 года сярэдняя зарплата ў ААТ «Таргуны» будзе $500. «Відаць, што інвестар клапоціцца не толькі пра тое, каб гэта была высокарэнтабельная вытворчасць, але і каб людзі, якія працуюць на зямлі, мелі прыстойны заробак. І абавязкова пры гэтым прадукцыйнасць працы будзе расці апераджальнымі тэмпамі», - дадаў Румас.





