Экс-прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі заявіў, што новаабраны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не мае намеру сустракацца з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным адзін на адзін, паведамляе Укрінформ.
Па словах Квасьнеўскага, Зяленскі плануе перамовы ў «нармандскім фармаце».
«Зяленскі сказаў нам, што не хоча гаварыць з Пуціным адзін на адзін, а пачаць перамовы з ім у рамках «нармандскага фармату», гэта значыць разам з канцлерам Германіі і прэзідэнтам Францыі», — сказаў ён.
Квасьнеўскі лічыць, што «гэта — справядлівае рашэнне, паколькі такі фармат будзе для яго ахоўным парасонам, бо сустрэча з такім палітычным драпежнікам не была б для яго спрыяльнай».





