Галоўны трэнер кіеўскага Дынама, беларус Аляксандр Хацкевіч распавёў, чым адрозніваюцца ўкраінцы ад суайчыннікаў.
Паводле слоў беларускага настаўніка кіеўскага клуба менталітэт двух народаў падобны, але ўкраінцы больш мэтанакіраваныя і нахабныя, паведамляе Прессбол.
«Гэтага, дарэчы, бракуе беларускім спартсменам», — сказаў Хацкевіч.
Таксама Хацкевіч не адказаў на пытанне, каго ён падтрымаў на выбарах прэзідэнта Украіны, заявіўшы, што ён грамадзянін Беларусі.
«Пытанне некарэктнае. Народ робіць свой выбар. Не ведаю, як гэта будзе выглядаць, але крыху весялей, гэта дакладна», — сказаў Хацкевіч.





