Фота Юліі Бальцэвіч
Тэмпературны рэкорд быў пабіты ў Беларусі 26 красавіка. Самая высокая тэмпература паветра была зафіксавана ў Брэсце — +27,8°С, перадае TUT.BY са спасылкай на БелаПАН.
Чытайце таксама:
Навукоўцы: Праз 20 год у Брэсце зімы не будзе зусім
Раней тэмпературны рэкорд у гэты дзень быў зафіксаваны ў Гродне ў 1993 годзе — +26°С.
Незвычайна цёплае для гэтай пары года надвор'е ўжо некалькі дзён трымаецца ў Беларусі — сярэднясутачная тэмпература на 2—7°С перавышае кліматычную норму.
У 116 раёнах Беларусі са 118 ўведзена забарона на наведванне лясоў праз вялікую пагрозу пажараў. Лясгасы пераведзены на кругласуткавы рэжым працы.
Амаль ва ўсіх раёнах краіны забаранілі наведваць лясы КАРТА





