На заключным пасяджэнні Пекінскага саміта Беларусь была прадстаўленая намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалаем Снапковым. Менавіта ён сядзеў побач з Уладзімірам Пуціным і іншымі кіраўнікамі краін.

Мікалай Снапкоў

Нар. у 1969 у Магілёве. Закончыў Беларускую сельгасакадэмію (1991), Акадэмію кіравання (2001). Працаваў эканамістам, старшым эканамістам, бухгалтарам у калгасах Магілёўшчыны і Гродзеншчыны, у сістэме «Белаграпрамбанка». Намеснік старшыні Горацкага райвыканкама (1996—2000), начальнік фінансавага ўпраўлення, а пасля намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама (2000—2009). Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (у 2009 і з 2014). Міністр эканомікі (2009—2014).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0