Актывіст Дзмітрый Бекалюк. Фота: «Белсат»

27 красавіка невядомыя затрымалі аднаго з лідараў пратэсту супраць запуску акумулятарнага завода Дзмітрыя Бекалюка, перадае Белсат. Спачатку міліцыя адмаўлялася пацвердзіць, што актывіст знаходзіцца ў іх. Пазней стала вядома, што ён у ізалятры часовага ўтрымання (ІЧУ). Яго будуць судзіць у панядзелак.

«Яго затрымалі трое ў цывільным каля дома, калі Дзмітрый з сынам вярталіся з крамы на роварах. Жонка Бекалюка не магла яго знайсці, патэлефанавала ва ўсе РАУС, там адказвалі, што Дзмітрыя ў іх няма», — заявіў «Белсату» праваабаронца Раман Кісляк.

А пятай гадзіне Раман Кісляк пацвердзіў Белсату, што «Раман Бекалюк знайшоўся, ён знаходзіцца ў ІЧУ Ленінскага РАУС». У панядзелак яго будуць судзіць.

У Брэсце працягваецца пераслед праціўнікаў акумулятарнага завода. На працягу ўсяго тыдня ў судах разглядаліся справы ўдзельнікаў акцый супраць яго будаўніцтва. 12 чалавек аштрафаваныя на агульную суму 6375 рублёў.

«Безумоўна такія дзеянні ўлады супраць нас можна назваць ціскам і рэпрэсіямі, якія фактычна не спыняюцца са жніўня 2018 года», — сказаў адзін з актывістаў Алесь Ляўчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0