Тэлеканал NBC News апублікаваў відэа, на якім тэрарыст перамяшчаецца па гатэлі Colombo's Kingsbury Hotel на Шры-Ланцы. На роліку паказана, як мужчына з аб'ёмным заплечнікам выходзіць з нумара гатэля, спускаецца ўніз на ліфце і праходзіць у рэстаран. Выбух прагрымеў у амаль пустым рэстаране. Верагодна адбылася заўчасная дэтанацыя выбухоўкі.

Серыя тэрарыстычных нападаў у Шры-Ланцы адбылася 21 красавіка. Першапачаткова паведамлялася пра 359 ахвяр і больш за 500 параненых, аднак пазней стала вядома, што загінулых прыблізна на 100 чалавек менш.

Адказнасць за выбухі ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава». Улады Шры-Ланкі пры гэтым заяўляюць, што напады здзейснілі мясцовыя экстрэмісцкія арганізацыі. Некаторыя з тэрарыстаў былі членамі адной сям'і, удакладняе Лента.ру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0