Сябры «Маладога фронту» (ад левага боку) Іван Мірончык, Дзяніс Урбановіч, Віталь Трыгубаў і Арцём Кляпец. Фота з фэйсбуку Івана Мірончыка
Старшыню «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча і яшчэ чатырох сябраў арганізацыі лагойская міліцыя выпусціла на волю. Пра гэта актывісты паведамілі ў фэйсбуку.
Міліцыя ў цывільным затрымала маладафронтаўцаў удзень 27 красавіка. З імі некалькі гадзінаў не было сувязі.
У Лагойску актывісты збіралі подпісы пад патрабаваннем аб высылцы з Беларусі расійскага пасла Міхаіла Бабіча, паведамляе Белсат.





