Па факце заведама непраўдзівага паведамлення аб небяспецы на станцыі метро «Уручча» ў Мінску заведзена крымінальная справа (ч.1 арт.340 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), паведамілі ў Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь.
Падазраваны ў злачынстве затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, накіраваныя на высвятленне ўсіх абставін здарэння.
У Мінску на дзве гадзіны былі закрыты некалькі станцый метро: паступіла паведамленне аб мініраванні





