Праваслаўныя па ўсім свеце адзначаюць Вялікдзень — свята ў памяць пра ўваскрасенне Хрыста.
Святочныя службы праходзяць у цэрквах ў Беларусі. Удзень асвячаліся велікодныя стравы.
Вялікдзень — адно з найбольшых святаў года. Ён нагадвае перамогу жыцця над смерцю.
Каталікі і пратэстанты адзначылі Вялікдзень тыдзень таму. У наступным годзе розніца таксама складзе тыдзень, а вось у 2021 годзе — больш за месяц.
Не забудзьцеся павіншаваць знаёмых і сяброў са святам.
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!





