22 красавіка ў міліцыю, што ў Маскоўскім раёне, звярнулася 27-гадовая дзяўчына з заявай, што невядомы напаў на яе.

Хулігана хутка затрымалі, гэта быў 22-гадовы непрацуючы мінчук, які выпіваў у грамадскім месцы і чапляўся да грамадзян. У выніку каля 22.00 падбег да дзяўчыны, ударыў нагой у вобласць калена, у выніку чаго яна атрымала пералом нагі.

Затрыманы пазней растлумачыў, што стукнуў дзяўчыну проста таму, што так захацелася, бо быў п'яны і свае дзеянні не кантраляваў.

Зараз з ім будзе разбірацца міліцыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?