Сад і пчальнік пад шклом — такі праект прапанавала група архітэктараў Studio NAB у якасці варыянту аднаўлення згарэлага даху сабора Парыжскай Божай Маці, піша The New York Post.
Згарэлы дах і шпіль прапануюць замяніць сталёвай канструкцыяй і шклянымі панэлямі, якія створаць цяплічную прастору.
Плануецца захаваць і пчол, якія жылі тут раней і выжылі пры пажары. Аранжарэйны комплекс можа быць выкарыстаны ў адукацыйных дзіцячых і экалагічных праграмах.
Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці пачаўся вечарам 15 красавіка. Абваліліся дзве траціны даху, цалкам згарэў гатычны шпіль.
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў 16 красавіка, што сабор трэба адрамантаваць за пяць гадоў. Раней прадстаўнік рэстаўрацыйнай кампаніі SOCRA Патрык Палем казаў, што рэканструкцыя будынка зойме 15—20 гадоў.





