Фота з твітара
Мадэль, што ўдзельнічаў ў Тыдні моды ў бразільскім Сан-Паўлу, 26-гадовы Талес Саарэс памёр пасля таго, як упаў на подыуме падчас паказу. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на арганізатараў мерапрыемства (Sao Paulo Fashion Week, SPFW).
Rahel Patrasso / Xinhua
У заяве SPFW, апублікаванай у твітары, гаворыцца, што Саарэсу стала блага падчас выхаду на подыум для паказу адзення брэнда Ocksa. Медыцынская каманда паспрабавала аказаць яму дапамогу спачатку на подыуме, затым даставіла яго ў шпіталь. Там медыкі канстатавалі смерць мадэлі.
Іншыя падрабязнасці ў заяве не прыводзяцца.
Мясцовае выданне Folha de S. Paulo паведамляе, што Саарэс наступіў на матузкі і ўпаў. Гледачы першапачаткова падумалі, што падзенне было запланавана і з'яўлялася часткай шоу. Аднак затым мужчыну пачало трэсці, з рота пайшла пена.
Падзеі разгарнуліся ў мінулую суботу, у апошні дзень модных паказаў 47-га тыдня моды ў Сан-Паўлу.
Выданне адзначае, што падобны выпадак стаў адным з нешматлікіх, калі не першы, у гісторыі моднай індустрыі, калі мадэль гіне на подыуме.





