Пераможца другога тура прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне Уладзімір Зяленскі ў Facebook павіншаваў грамадзян краіны з Вялікаднем на украінскай і расейскай мовах.
«Са светлым святам усіх украінцаў, ва ўсіх кутках планеты, дзе б яны ні знаходзіліся!» — напісаў Зяленскі. Ён адзначыў, што віншуе ўсіх грамадзян краіны — жыхароў Захаду, Поўдня, Усходу, Поўначы і Цэнтра.
«А асабліва хачу павіншаваць тых, дзякуючы каму мы маем магчымасць сёння святкаваць — гэта нашы воіны і абаронцы», — дадаў ён.





