Фільм «Мсціўцы: Фінал» сабраў у першы ўік-энд пракату па ўсім свеце 1,2 мільярда даляраў — гэта новы сусветны рэкорд па зборах, паведамляе Bloomberg са спасылкай на кампанію Walt Disney Co.

Папярэдні рэкорд належаў фільму-папярэдніку кінасусвету Marvel «Мсціўцы: Вайна бясконцасці» — у першыя выходныя ён сабраў 640 мільёнаў даляраў у сусветным пракаце.

У ЗША і Канадзе «Мсціўцы: Фінал» таксама сабралі рэкордны бокс-офіс - 350 мільёнаў даляраў у першыя выходныя.

Прэм'ера ў Мінску адбудзецца сёння ноччу. Пачатак кінапаказаў у 23.57, 23.58, 23.59. Сям-там квіткі ўжо прададзеныя.

Паводле прагнозу Bloomberg, агульныя зборы фільма могуць дасягнуць 2,5 мільярда даляраў. Толькі адзін фільм у гісторыі сабраў больш за гэтую суму — у 2009 годзе «Аватар» зарабіў 2,788 мільярда даляраў у сусветным пракаце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0