Відэаролік з лідарам тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» Абу Бакр аль-Багдадзі з'явіўся ў інтэрнэце ўпершыню за 5 гадоў.
На відэа лідар ІД кажа пра баі пры Багузе — апошняй апоры ІД у Сірыі, а таксама паведамляе пра гібель вялікай колькасці баявікоў.
У сваім відэазвароце аль-Багдадзі закрануў тэму серыі тэрактаў на Шры-Ланцы, у якіх загінулі больш за 250 чалавек.
Папярэдняе відэа з аль-Багдадзі было знята ў ліпені 2014 года ў Вялікай мячэці іракскага Масула.
0
0
0
0
0
0