Аляксандр Cомаў, як сцвярджаюць відавочцы, ехаў павольна, на ім быў шлем, але ад смерці з-за небяспечнай ямы на дарозе гэта яго не ўратавала, паведамляе mspring.online.

Магілёўскі веласіпедыст і фатограф Аляксандр Сомаў трагічна загінуў у раёне Юбілейнага, побач з вуліцай Каралева, з-за ямы на дарозе. Як паведамілі ў ініцыятыве «Тутэйшы ровар», Сомаў праехаў па лужыне з ямай, якая аказалася занадта глыбокай. У выніку падзення веласіпедыст памёр.

Як адзначыла ў каментарах ў групе Магілёў.Live ягоная знаёмая Ірына Шылава, Аляксандр быў у шлеме і ехаў павольна:

— Я ехала побач з Аляксандрам, калі гэта здарылася. Ехалі мы павольна. Ён заехаў у лужыну, а там аказалася глыбокая ямка. Патрапіўшы ў яе пярэднім колам, Аляксандр упаў і адразу адключыўся. Мы выклікалі хуткую, яго забралі ў гарадскую бальніцу, а дзесьці праз 30 хвілін ён сканаў. Аляксандар быў у шлеме.

Як бачна па наступнай фатаграфіі, глыбіня ямы складае каля 10 сантыметраў.

Ужо на наступны дзень дарожныя службы заладзілі яму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна