Фота прадастаўлена Прадстаўніцтвам Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь

Фота прадастаўлена Прадстаўніцтвам Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас саміта Усходняга партнёрства ў Брусэлі, каментуючы дасягненні партнёрства, выказаўся, што яму не падабаецца, што нашу краіну некаторыя ўспрымаюць як буферную зону.

«Некаторыя лічаць Беларусь буфернай зонай. Мне не падабаецца гэта фармулёўка. Я б хацеў казаць пра зону росквіту, таму мы вырашылі браць удзел у гэтай ініцыятыве [Усходнім партнёрстве] ад самага пачатку».

Ён заўважыў, што за час партнёрства ёсць дасягненні ў многіх сферах. Напрыклад, эканамічнай. За апошні год доля ЕС у нашым экспарце вырасла з 26% да больш чым 30%. ЕС стаў для Беларусі другім па велічыні гандлёвым партнёрам.

Уладзімір Макей агучыў і нявырашаныя праблемы. Адна з іх — канфрантацыя паміж Еўрапейскім саюзам і Расіяй.

«Для нас гэта праблема. Мы знаходзімся паміж двумя лагерамі і пакутуем ад гэтага. Таму мы выступаем за інтэграцыю інтэграцый».

Міністр выказаўся таксама наконт рознагалоссяў з Літвой па АЭС у Астраўцы, якія адцягваюць падпісанне Прыярытэтаў партнёрства паміж Беларуссю і ЕС.

«Я, шчыра кажучы, не разумею, чаму з-за пазіцыі адной краіны мы не можам пераадолець перашкоды, якія не даюць падпісаць дакумент».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?