Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашаюць на майстар-клас па валянні з воўны ў межах цыкла майстар-класаў «Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць».
Думаеце, валёнкі можна насіць толькі зімой? А вось мастачка Наталля Цэван ведае, як даць валёнкам жыццё на круглы год — насіць іх як стылёвы аксесуар: на сукенцы ці шалі ў якасці брошкі, на сумцы ці з ключамі як бірульку або як упрыгожанне для валасоў.
Калі вы любіце цікавыя аксэсуары і цэніце цяпло рэчаў, зробленых уручную, гэты майстар-клас якраз для вас.
Па выніках майстар-класа вы атрымаеце не толькі прыгожы аксэсуар, але і карысны навык, каб надалей самастойна ствараць эксклюзіўныя аксэсуары для сябе і ў падарунак.
А яшчэ мы ўпэўненыя, што вас уразіць і сам працэс, бо воўна — надзвычай мяккі, цёплы, утульны матэрыял, сам па сабе напоўнены пазітывам, праца з якім спадабаецца не толькі дарослым, але і дзецям (ад 6 гадоў).
Прыходзьце па сваю пару валёнак!
Нагадаем, у межах цыкла майстар-класаў «Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць» вас чакаюць майстар-класы па:
— пляценні паясоў на бердзечках,
— выцінанцы,
— стварэнні маляваных дываноў,
— вышыўцы,
— майстар-класы па кераміцы і інш.
Сачыце за абвесткамі на сайтах budzma.by і bellitmuseum.by.
Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)
Калі: 22 мая (серада), 18:00
Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя на майстар-клас!
Даведкі па тэлефоне/viber +375 29 269 45 87
Падзея на Facebook





