Фота Сяргея Зініна
З пачаткам дачнага сезона абстаноўка на выездзе і ўездзе ў сталіцу можа ўскладняцца, паведамілі «Мінск-Навінам» у ДАІ.
Праблемы з прапускной здольнасцю на магістралях Мінскай вобласці могуць узнікаць у пятніцу ўвечары, у суботу раніцай і нядзелю ўвечары.
У выхадныя дні можа быць ускладнены выезд з Мінска на ўчастку з 6-га па 52-ы км аўтадарогі М6 Мінск — Гродна. Тут вядзецца бягучы рамонт па замене верхняга пласта асфальтабетоннага пакрыцця.
Таксама на тэрыторыі Мінскага і Смалявіцкага раёнаў праходзіць капітальны рамонт аўтадарогі Р80 Слабада — Паперня. Падчас будаўніцтва на некаторых участках арганізаваны часовы аб'езд.





