Папулярны месенджар Viber запускае поўнафункцыянальную беларускую версію. У гонар такога абнаўлення каманда дадатка правяла конкурс па распрацоўцы спецыяльнага сцікерпака сярод беларускіх ілюстратараў. Неабходна было да 10 мая падаць заяўку з апісаннем канцэпцыі пака, яго назвай і даслаць тры намаляваныя каляровыя сцікеры.
Журы азнаёмілася з 20 праектамі і сфарміравала з іх шорт-ліст, абраўшы 6 пераможцаў і абвясціла старт афіцыйнага галасавання за пераможцу конкурсу «Viber па-беларуску».
«Аўтар, чый праект набярэ найбольш галасоў, атрымае званне «Афіцыйны дызайнер Viber у Беларусі» і галоўны прыз у памеры 6 тысяч беларускіх рублёў!» — паведамляе каманда, якая стварае беларускамоўную версію месенджара.
Галасаванне прадоўжыцца да 13:00 21 мая. Галасаваць трэба са смартфонаў.
Шорт-ліст фіналістаў ніжэй.
Чылік Анатоль и Нікалаева Аліна. Канцэпцыя: «Лесавiчок»
Казнадзей Кацярына. Канцэпцыя: «Беларускія іранічныя стыкеры»
Марчанкаў Павел и Елісеева Ганна. Канцэпцыя: «Беларусь розная»
Баран Уладзімір. Канцэпцыя: «Пачвара»
Чарапанава Ірына. Канцэпцыя: «Простая мова»
Ганчарова Лізавета. Канцэпцыя: «Роднае / Сваё»





