Манументальны вітраж Марка Шагала праецыравалі на сцэну Еўрабачання падчас выступу ізраільскага спевака Ідана Райхеля (Idan Raichel).
Райхель выконваў свой твор разам з групай выканаўцаў у перапынку фіналу.
41-гадовы ізраільскі артыст выступае ў адметным стылі: гэта спалучэнне тэхна з традыцыйнымі габрэйскімі тэкстамі са Старога Закону, а таксама літургічнымі, і арабскіх, эфіопскіх і лацінаамерыканскіх матываў. Ён папулярны ў свеце.
Шагал — самы вядомы мастак родам з Беларусі, Віцебска, які пранёс успаміны пра сваё віцебскае дзяцінства і юнацтва праз усю творчасць. Для афармлення сцэны былі выкарыстаныя ягоныя вітражы для сабора Цюрыха (Швейцарыя) з іх біблійнымі матывамі.





