З Магілёўскага ізалятара часовага ўтрыманьня пачалі вызваляць прадстаўнікоў цыганскай меншасьці, піша Радыё Свабода.

Паводле Радыё Свабода, больш за 60 цыганоў былі затрыманыя ўвечары 16 мая і абвінавачаныя ў хуліганстве. Але зьняволеньні, нібыта, былі зьвязаныя з выкраданьнем і забойствам у той вечар супрацоўніка магілёўскага ДАІ Яўгенія Патаповіча.

Міліцыянт нібыта паведаміў, што ён выкрадзены людзьмі «цыганскай або каўкаскай зьнешнасьці». Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт, аднак, не агучвалася. Цела 22-гадовага Патаповіча было знойдзена за паўгадзіны да таго, як адбыліся масавыя арышты цыганоў.

— Вызваленыя з ізалятару распавялі, што ім інкрымінавалі «дробнае хуліганства». Ці складалі пратаколы — ня памятаюць. Спалоханыя. Учора забралі аднаго ў бальніцу. У дадзены момант на свабоду выйшлі блізу 20 чалавек. — распавёў Свабодзе адзін з прысутных.

Размаўляць з журналістамі вызваленыя мужчыны не жадаюць.

За кратамі знаходзіліся толькі мужчыны, жыхары магілёўскіх пасёлкаў Чапаеўка і Грабянёва, дзе кампактна пражываюць цыганы.

Чытайце таксама:

«Усіх мужчын закрылі, пасёлак стаіць пусты!» — пасля забойства даішніка ў Магілёве міліцыя масава затрымлівала цыганоў РЭПАРТАЖ

Цыганскі барон Магілёва: Пад вартай цяпер каля сотні чалавек

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?