1 чэрвеня ў Верхнім горадзе пройдзе традыцыйны Дзень Швецыі.
Сярод іншага пройдуць спаборніцтвы Клуба аператараў будаўнічай тэхнікі Volvo.
Непасрэдна ў рамках святкавання адбудзецца выступленне пераможцы «Еўрабачання 2012» - Ларын, а таксама выступ шведскага хору, шведскія хіты ў выкананні кавер-бэнда Пятра Клюева, гастра-тэатр, шведскі экадворык ды многае іншае.





