Беларусь і Расія дамовіліся да 21 чэрвеня падрыхтаваць праграму дзеянняў па інтэграцыйным узаемадзеянні ў Саюзнай дзяржаве. Пра гэта паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас па выніках сустрэчы са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, перадае БелТА.
«Па выніках сустрэчы сёння даручылі працоўнай групе па інтэграцыі падрыхтаваць праграму дзеянняў», — сказаў Сяргей Румас.





