Як стала вядома «Нашай Ніве», беларускія мусульмане звярнуліся да ўладаў з просьбай дазволіць аднавіць знішчаную мячэць у Ляхавічах. 

Адпаведны зварот накіраваны да ўпаўнаважанага па справах рэлігіі Леаніда Гулякі. 

Інфармацыю нам пацвердзіў муфтый Духоўнага ўпраўлення мусульман Беларусі Алі Варановіч. 

«Сапраўды, у Ляхавічах некалі была мячэць, за саветамі яе разабралі — проста на дошкі. Таму мы нават не прэтэндуем на тое, каб пабудаваць нешта новае, мы хочам аднавіць старое, толькі што з новых матэрыялаў. Дарэчы, нават тое месца, дзе стаяла мячэць, яно цяпер занятае — прыватная ўласнасць. Таму мы просім дазволу аднавіць яе ў канцы вуліцы. Суполка мусульман у Ляхавічах недзе 40 чалавек, але побач і Баранавічы — там з пару соцень. Таму, калі будзе дазвол, туды будзе каму хадзіць, грошы на пабудову мы збяром. Дарэчы, тая вуліца, на якой мы хочам аднавіць мячэць, раней і называлася — Татарская», — сказаў Алі Варановіч. 

Так выглядала згаданая мячэць, фота з сайта www.radzima.org

Так выглядала згаданая мячэць, фота з сайта www.radzima.org

Паводле словаў муфтыя, улады зацягваюць з выдачай дазволу на будаўніцтва — прайшло ўжо некалькі месяцаў з часу першай падачы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?