28 мая былі абвешчаныя вынікі прэміі «Кніга году», у якой пераможцу абіраюць самі пісьменнікі і перакладчыкі, паведамляе pen-centre.by

Дызайн артэфакта — Ігар Юхневіч і Ян Карпаў. Выраб —майстэрня Яна Карпава

Дызайн артэфакта — Ігар Юхневіч і Ян Карпаў. Выраб —майстэрня Яна Карпава

Найлепшай кнігай 2018 года літаратары часцей за ўсё называлі «Сарматыю» Марыі Мартысевіч. Аўтарка паэмы атрымала 1000 еўра па курсе Нацбанка і арыгінальны артэфакт, які ўяўляе сабой зробленую з паліраванай бронзы вокладку кнігі з гравіроўкай па чэрненым срэбры.

Сёлета ў журы ўвайшлі 103 беларускія пісьменнікі і перакладчыкі, на перамогу прэтэндавалі 72 выданні. Інфармацыю пра галасаванне па кожнай з кніг глядзіце на старонцы прэміі kniha.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0