Вандроўка ў найпрыгажэйшы горад Гродна ў кампаніі з выдатным экскурсаводам Дзянісам Філіпчыкам!
Старая частка горада, музей мініяцюр Брамы Гарадзенскія, Стары і Новы замкі — гэта ды многае іншае чакае вас у гэтай вандроўцы!
Аглядная экскурсія па Гродне пазнаёміць з архітэктурнымі і гістарычнымі помнікамі. Яе ўдзельнікі пабачаць старажытную Каложу — Барысаглебскую царкву ХІІ стагоддзя, адну з найстарэйшых у Беларусі; Стары замак часоў Вітаўта; касцёл і кляштар францысканцаў XVII ст.; Новы замак, у якім адбываўся фатальны для Рэчы Паспалітай Маўклівы сойм 1793-га; унікальны будынак Вялікай харальнай сінагогі; музеі Максіма Багдановіча і Элізы Ажэшкі; Палац Храптовічаў XVIII стагоддзя, у якім працуе адзіны ў краіне музей рэлігіі…
Наведаюць экскурсанты і музей мініяцюр Брамы Гарадзенскія. Там, дзякуючы ўнікальнаму макету ручной працы і арыгінальнаму святла-гукавому шоу, за трыццаць хвілін можна пабачыць усю гісторыю Гродна і яго архітэктуры розных эпох.
Таксама ў праграме прадугледжаны абед у гродзенскай кавярні (па жаданні) і вольны час для шпацыру па вуліцах каралеўскага горада.
Больш інфармацыі пра вандроўкі на сайце (цісніце на «Расклад вандровак»).
Тэлефануйце:
+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.
Або завітвайце:
Мінск, вуліца Маркса, 40-40.
Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».
Кожная 5-я вандроўка — 50% зніжка, кожная 10-я вандроўка — бясплатна.
ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713





