Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Сёння актывісты правялі прэс-канферэнцыю, прысвечаную 31-годдзю адкрыцця праўды пра Курапаты, паведамляе Радыё Свабода

Маладафронтавец Іларыён Трусаў звярнуў увагу на тое, што так і не спыніліся акты вандалізму ў Курапатах. Апошні выпадак здарыўся 1 чэрвеня, калі невядомыя раскідалі і пашкодзілі знічкі і кветкі на ўзвышшы, дзе стаяць мемарыяльны камень і знак аб трагедыі ў Курапатах.

Хуліганы дагэтуль ня знойдзеныя, хоць у гэтым лесе, па словах кіраўніцтва Бараўлянскага спецлясгаса, стаяць відэакамеры. З гэтай прычыны «Малады фронт» аднаўляе курапацкія патрулі.

«Дамовіліся, што такія патрулі, як былі ўзімку, калі разбурылі лаву Клінтана, зноў адновім. Дзяжурства будзе скаардынаванае з іншымі арганізацыямі», — дадаў актывіст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0