Лідар Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» спатыкнуўся літаральна на роўным месцы і атрымаў пералом нагі, паведамляе «Беларускі партызан». Цяпер на пытанне аб тым, ці ідзяце вы на парламенцкія выбары, палітык адказвае так: «Зараз я наогул часова нікуды не іду. Перасоўваюся вельмі павольна і толькі на мыліцах».

Палітык спатыкнуўся, ступня няўдала вывіхнулася і ў выніку — пералом пятай плюснявай косткі. Абышлося без ссоўвання. Калякін цяпер будзе месяц хадзіць у гіпсе і з мыліцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0