Беларусі неабходна зніжаць залежнасць ад рынку Расіі і перакваліфікаваць свой экспарт на рынкі Кітая, Блізкага Усходу і Афрыканскага кантынента. Так член калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Аляксандр Субоцін на выставе «Белагра» пракаментаваў чарговыя абмежаванні паставак беларускай прадукцыі з боку Рассельгаснагляду, піша Tut.by

— Наша міністэрства заняло вельмі актыўную пазіцыю, кантакт з'явіўся ў новага міністра (Анатоля Хацько) і ветэрынарнай службы. Трэба дамаўляцца і шукаць кампраміс. Трэба актыўна весці перамовы з прадстаўнікамі нашага асноўнага рынку - Расійскай Федэрацыі, - заявіў Субоцін.

Міністр таксама адзначыў, што Беларусі як мінімум трэць прадукцыі трэба імкнуцца прадаваць у краіны далёкага замежжа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0