Delfi.lt

Delfi.lt

Абраны прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа сказаў, што будзе падтрымліваць дыялог з Беларуссю, бо для Літвы важная самастойнасць суседняй дзяржавы, піша Delfi.lt

«Беларусь з'яўляецца вельмі важным нашым суседам, вельмі важным партнёрам, якому мы надамо вялікую ўвагу. І ў нашых інтарэсах, перш за ўсё, каб у нашай усходняй мяжы быў незалежны, самастойны і эканамічна дзеяздольны партнёр, таму Літва будзе падтрымліваць дыялог з Беларуссю», — сказаў Наўседа журналістам у аўторак.

Паводле яго слоў, пакуль рана казаць аб тым, ці будзе гэты дыялог «на самым вышэйшым узроўні ці на ўзроўні міністраў».

«Я лічу, што ў любым выпадку мы прызнаем факт таго, што з'яўляемся суседзямі, што ў нас розны падыход да некаторых пытанняў. Гэта не велізарная трагедыя, і мы можам гэта абмяркоўваць», — сцвярджае ён.

Рыторыка Наўседы ў гэтым пытанні трохі адрозніваецца ад Далі Грыбаўскайце. Яна не ўхваляла дыялогу з Беларуссю на вышэйшым узроўні з-за саюза Беларусі з Расіяй і рознагалоссяў па АЭС у Астраўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0