Прыватны гатэль «Эрмітаж» — самы дарагі ў Берасці.

Прыватны гатэль «Эрмітаж» — самы дарагі ў Берасці.

«А калі вярнуліся, то ў нумары аднаго з іх было тры чалавекі, адзін з якіх сядзеў за яго асабістым камп'ютарам. На просьбы назвацца нічога не адказвалі, калі разам спусціліся да адміністратара і журналіст спрабаваў даведацца, што гэта за людзі і чаму яны ў яго ў нумары, яму нічога не змаглі адказаць. Адзін з хлапцоў прынёс нейкі дакумент, што ён са службы бяспекі гатэля. Пасведчанне яўна было фэйкавым. Амерыканец сказаў, што такое бачыў толькі ў Кітаі. І нідзе больш не сутыкаўся з падобным», — апісаў сітуацыю Максім Хлябец.

У гатэлі «Эрмітаж» пацвердзілі, што было «непаразуменне» з замежнымі пастаяльцамі. Але як патлумачыў «Нашай Ніве» прадстаўнік службы бяспекі гатэля, у камп'ютарах журналістаў ніхто не корпаўся.

«Учора быў званок ад гасцей: скарга на пах дыму на паверсе. І мы сумесна са службай бяспекі аглядалі ўвесь паверх. Пах выявілі — у левым крыле будынка. Пах быў падобны больш на электрычны.

Мы ў складзе камісіі заходзім — тэхнік, я і яшчэ адзін работнік службы бяспекі — і правяраем у першую чаргу разеткі і датчыкі сістэмы пажараапавяшчэння. Ні ў якім выпадку мы не лазілі па рэчах гасцей!

Мы правяралі разеткі на прадмет абгарэласці ці кароткага замыкання. Пасля чаго, калі не выявілі крыніцу ўзгарання, выклікалі МНС», — прыводзяць сваю версію падзей у гатэлі.

З адным з амерыканскіх журналістаў прадстаўнік службы бяспекі сутыкнуўся ў дзвярах, калі выходзіў з нумара. «Я яму дастаткова доўга імкнуўся патлумачыць, што адбываецца», — запэўнівае ён.

Ачаг дыму ў гатэлі ў той дзень, дарэчы, так і не знайшлі. «Толькі крыху пазней высветлілася, што ў нас тут па суседстве з будоўлі нешта цягнула па вентыляцыі», — дадае прадстаўнік службы бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?