Жыхар Берасця спрабаваў абмяняць у банку падробленыя $50, паведамляе БелТА.
У аддзяленне банка звярнуўся 27-гадовы берасцеец. Малады чалавек прад'явіў да абмену купюру вартасцю $50, якая выклікала ў супрацоўніцы банка сумневы ў сапраўднасці. Пра гэта яна тут жа паведаміла праваахоўнікам. Была прызначаная экспертыза. Аказалася, што гэта была 5-даляравая банкнота, на якую наляпілі лічбу 0, а таксама змянілі малюнак і тэкст.
Са слоў затрыманага, купюру ён атрымаў пры абмене грошай на тэрыторыі Украіны і пра тое, што яна можа быць падробленая, не здагадваўся. Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу па ч.1 арт.221 (выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай ці каштоўных папер) КК.