У беларускіх ВНУ сёлета павялічваюць колькасць бюджэтных месцаў на медыцынскія спецыяльнасці. Платных таксама стане больш — за кошт IT, паведамляе БелТА.

Аб'ёмы падрыхтоўкі у 2019 годзе некалькі павялічаны ў параўнанні з мінулым годам. «Бюджэт» павялічылі прыкладна на 200 месцаў, у асноўным за кошт медыцынскіх спецыяльнасцяў. Гаворка ідзе пра медыка-прафілактычную, медыка-дыягнастычную справу, стаматалогію, педыятрыю. Акрамя таго, у ВНУ павялічылі колькасць бюджэтных месцаў на спецыяльнасці фізкультуры і спорту, спартыўна-педагагічнай дзейнасці. Колькасць платных месцаў вырасла за кошт IT-спецыяльнасцяў. Тут досыць вялікі прырост — больш за 650 месцаў. Агулам у Беларусі сёлета плануецца прыняць больш за 54,5 тысячы абітурыентаў.

На ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі набор таксама павялічаны. На дзённае бюджэтнае аддзяленне — больш чым на 500 месцаў, пераважна на медыцынскія спецыяльнасці. Усяго ў каледжы плануецца прыняць 40,4 тысячы абітурыентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0