Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб спыненні палётаў авіямадэлей і беспілотных лятальных апаратаў».

У адпаведнасці з дакументам, вайскоўцы (супрацоўнікі) воінскіх фарміраванняў і органаў унутраных спраў, а таксама работнікі ваенізаванай аховы надзяляюцца паўнамоцтвамі на прымяненне фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі ў дачыненні да авіямадэлей і беспілотных лятальных апаратаў, што здзяйсняюць палёт з парушэннем парадку, у мэтах спынення іх палёту шляхам прымусу да пасадкі, пашкоджання або знішчэння. Гэтыя паўнамоцтвы дадзены для барацьбы з незаконным выкарыстаннем беспілотнікаў у забароненых зонах і зонах, забароненых для выкарыстання авіямадэлей.

Указам таксама прадугледжана вызваленне службовых асоб, якія ўжылі фізічную сілу, спецыяльныя сродкі, зброю, баявую і спецыяльную тэхніку пры правамерным уздзеянні на авіямадэлі і беспілотныя апараты, якія парушаюць парадак выкарыстання паветранай прасторы, ад абавязку па кампенсацыі іх уласнікам (уладальнікам) шкоды, звязанай з пашкоджаннем або знішчэннем гэтых лятальных апаратаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0