Двое жыхароў Камянецкага раёна скралі аўтамабіль па інструкцыі, якую знайшлі ў інтэрнэце. Аднак зламыснікі не справіліся з кіраваннем, паведамляе ДАІ.

23- і 18-гадовы хлопцы выпілі і вырашылі пакатацца на чужой машыне. Вывучыўшы ў інтэрнэце інструкцыю аб тым, як завесці транспартны сродак без ключоў, хлопцы забраліся ў Ford Sierra 1991 года выпуску і змаглі прывесці яго ў рух. Аднак на дарозе адзін са злодзеяў не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Дастаць машыну адтуль зламыснікам не ўдалося, і яны кінулі аўтамабіль, а самі накіраваліся па дамах.

Падазраваныя затрыманыя, распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 214 КК (выкраданне транспартнага сродку).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0