Прэс-сакратар былога прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі Святаслаў Цэголка абвінаваціў Уладзіміра Зяленскага ў плагіяце і заявіў, што той скраў частку прамовы экс-кіраўніка дзяржавы.

«Новы прэзідэнт Зяленскі скраў цэлы абзац з выступу Пятра Парашэнкі на з'ездзе партыі Еўрапейская Салідарнасць», — заявіў Цэголка.

Ён таксама параіў Зяленскаму наняць спічрайтара.

«Прыемна, што Уладзімір прыслухоўваецца да Пятра Парашэнкі. Але акрамя карэктара варта наняць і спічрайтара», — параіў спікер Парашэнкі.

Цэголка сцвярджае, што Зяленскі скраў у Парашэнкі фрагмент з прамовы і агучыў яго падчас сустрэчы з кіраўніком Еўрапейскай рады Дональдам Тускам у Бруселі.

«Украіна ў ЕС — гэта смерць расійскага імперскага праекта. Больш за тое, гэта магутны ўдар па расейскім аўтарытарызме, шлях да дэмакратычных пераменаў у Расіі і на ўсёй постсавецкай прасторы», — сказаў Зяленскі 5 чэрвеня.

Адміністрацыя прэзідэнта Украіны пачала службовае расследаванне адносна ідэнтычнасці выступленняў Уладзіміра Зяленскага і Пятра Парашэнкі.

Па словах адміністрацыі, яны папярэдне высветлілі, што работнікі МЗС, якія рыхтавалі тэзісы для брыфінгу Зяленскага, паралельна працягвалі працаваць на Парашэнку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0