У Міністэрстве аховы здароўя Расіі абмяркоўваецца пытанне аб павышэнні парога дзяцінства да 21 года з мэтай знізіць спажыванне маладымі людзьмі алкаголю і тытуню.
Пра гэта заявіла першы намеснік міністра аховы здароўя Расіі Таццяна Якаўлева на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме (ПМЭФ-2019), піша ТАСС.
Паводле яе слоў, павышэнне парога дзяцінства разглядаецца як спосаб «прафілактыкі шкодных звычак» і паляпшэння «здароўя нашых будучых мам і тат». Так, у Расіі могуць забараніць продаж моцнага алкаголю да 21 года.





