Фота Zarya.by
У цэнтры Брэста ўвосень усталююць бюст расійскага паэта Аляксандра Пушкіна. Урачыстую падзею хочуць прымеркаваць да 1000-годдзя горада.
Скульптура вышынёй тры метры (разам з пастаментам) з'явіцца на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і вуліцы Пушкінскай.
Праект прафінансуе «Рассупрацоўніцтва».
Чытайце: Узнагароджаны за анексію Крыма сын Франца Клінцэвіча цяпер узначальвае Рассупрацоўніцтва ў Беларусі
У гонар Пушкіна ў Брэсце ўжо названы вуліца, ліцэй і універсітэт, дзве бібліятэкі.
У Брэсце стаяць помнікі Міцкевічу, Гогалю, Шаўчэнку, зараз з'явіцца Пушкіну, але няма ніводнага помніка беларускім пісьменнікам.
У горадзе ёсць вуліцы Янкі Купалы — даволі значная, Якуба Коласа і Багдановіча — кароценькія, на ўскраінах. Ёсць невялічкая вуліца Калесніка, няма вуліц імя Караткевіча і Быкава, ды нават выхадца з Берасцейшчыны Ігнатоўскага. Няма і вуліцы імя Янішчыц, ураджэнкі Брэсцкай вобласці.





