У мінулую суботу кіраўнік дзяржавы і яго сын Коля нечакана прыехалі ў гарадскі пасёлак Балбасава. Ды не ў суправаджэнні кавалькады спецмашын, а па-простаму, на роварах. Але Tut.by высветліў са спецыялістам аддзела продажаў велатэхнікі, што самі ровары простымі ніяк не назавеш.

Скрыншот відэа са старонкі «Народныя навіны Віцебска» ва «Укантакце»

Скрыншот відэа са старонкі «Народныя навіны Віцебска» ва «Укантакце»

Малодшы сын Коля абраў для велапрагулкі прадукцыю маркі Canyon. Хутчэй за ўсё, гэта мадэль з серыі Aeroad. На афіцыйным сайце вытворцы такі ровар у топавай камплектацыі каштуе 7499 еўра. За што такія грошы? За карбонавую раму, дзякуючы якой важыць ровар усяго сем кілаграм.

— Вельмі падобны на «рэпліку» версіі для Тур дэ Франс. Стандартны ровар ідзе з дыскавымі тармазамі, а гэты на абадных. Дарэчы цэннік стартуе з 3200 еўра, топавая мадэль каштуе 7500 еўра, ну, а «рэпліка» можа каштаваць і 10 тысяч еўра, — кажа эксперт.

Дарэчы, прадаюцца такія ровары без педаляў. Іх падбірае пакупнік індывідуальна. Паводле слоў спецыяліста, на роварах Мікалая і Аляксандра Лукашэнкі ўстаноўлены педалі, якія не адпавядаюць класу тэхнікі. Звычайна выкарыстоўваюцца кантактныя педалі, калі нага веласіпедыста мацуецца да платформы. Але пры гэтым спатрэбяцца спецыяльныя велабацінкі.

— У Аляксандра Лукашэнкі ровар шашэйнага класа, але стаіць досыць бюджэтны руль Easton EA50, а тармазныя ручкі avid single digit, якія туды ніяк не падыходзяць па сваіх тэхнічных характарыстыках. Колы з аэрадынамічнымі спіцамі, даволі дарагія. Рама па геаметрыі больш нагадвае «горнік». У цэлым ровар, падобна, цалкам «кастомны», гэта значыць сабраны з дэталяў розных вытворцаў. Таму складана сказаць, колькі ён можа каштаваць, — адзначае эксперт.

У кадры ёсць яшчэ двое мужчын на цалкам бюджэтных «горніках» маркі Kellys. Каштуюць такія прыкладна 400-500 долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0