Гісторыя бярэ пачатак яшчэ ад 2015 года, паведамляе абласная міліцыя.

35-гадовы жыхар Маладзечна ў сацыяльнай сетцы знайшоў акаўнт незнаёмай жанчыны, з якой завёў перапіску. З часам у асабістай перапісцы з’явілася інтымная фатаграфія маладзечанца. І тут жанчына пачала вымагаць грошы. Маўляў, калі суразмоўца не заплаціць, фота ўбачаць яго знаёмыя і сябры.

Маладзечанец тут жа выдаліў старонку ў сацыяльнай сетцы і зарэгістраваўся нанова.

А фота, па яго словах, знайшоў у інтэрнэце. Аднак па выніках экспертызы выяву прызналі парнаграфічнай. За гэта пагражае ад двух да чатырох гадоў пазбаўлення свабоды.

Падчас праверкі міліцыянеры ўстанавілі, што ў фігуранта ёсць яшчэ адзін акаўнт у сацыяльнай сетцы, зарэгістраваны пад несапраўдным імем. Пачынаючы ад мінулага года ў адкрытым доступе мужчына размяшчаў гіфкі, якія экспертыза таксама прызнала парнаграфіяй.

Падазраваны гэта не адмаўляў. Патлумачыў, што стварыў уліковы запіс для разавых перапісак з жанчынамі.

Фігурант будзе адказваць перад законам па двух фактах. Раней ён фігураваў у крымінальных зводках, але за маёмасныя злачынствы.

Міліцыя таксама дазналіся і кім жа была дама, што спрабавала развесці маладзечанца на грошы. Стала вядома, што падобных кавалераў у яе з дзясятак. Больш за тое, па той бок манітора сядзеў жыхар Лагойска, які стварыў акаўнт пад прыдуманым імем для віртуальных забаў. У яго адносінах завялі крымінальную справу за распаўсюд парнаграфіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0