75-гадовая жыхарка Віцебска пойдзе пад суд. На працягу 20 гадоў яна атрымлівала дзве пенсіі.
У 1997 годзе жанчына, якая тады жыла ў Слоніме, выйшла на пенсію па ўзросце. Праз два гады яна пераехала ў Віцебск і на новым месцы паўторна аформіла дакументы на атрыманне пенсіі, сказаўшы, што іншыя выплаты не атрымлівае.
У выніку спрытная пенсіянерка атрымала незаконныя 32 100 рублёў.
У дачыненні да жанчыны заведзена крымінальная справа за махлярства ў буйным памеры. Яе могуць пасадзіць на 10 гадоў.





